Усе навіны

Мірончык-Іванова і кіраўнік КДК АБФФ Іпатаў увойдуць у «парламент» Лукашэнкі («Наша Нiва»)

18 студзеня, 13:51

Напярэдадні «выбараў» у «парламент» Лукашэнкі выданне «Наша Нiва» склала пералік будучых «членаў». Такія спісы выдання на двух мінулых «выбарах» супадалі з рэальнымі вынікамі на 96% з-за таго, што сістэма насамрэч загадзя прызначае будучых «пераможцаў» «галасавання», і іх лёгка вылучыць па пасадах.

Сярод іншага, прагназуецца, што ў «парламент» Лукашэнкi ўвойдуць падпісантка рэжымнага ліста, лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванова, а таксама старшыня кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ, намеснік кіраўніка «ЦВК» Лукашэнкi Вадзім Іпатаў. Абодва «вылучаюцца» ў Мiнску.

Яшчэ адным членам «парламента» акажацца экс-кіраўнік гомельскай федэрацыі хакея Віталь Уткін. Ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў гомельскай Юбілейнай выбарчай акрузе.