Усе навіны

Францыя стала выдаваць лічбавыя візы для ўдзельнікаў АГ

19 студзеня, 13:55

Францыя стала першай еўрапейскай краінай, якая пачала выдаваць лічбавыя шэнгенскія візы.

«Цяпер такую візу могуць атрымаць толькі спартсмены, дэлегацыі і журналісты, якія едуць на Алімпійскія і Паралімпійскія гульні.

Усяго Францыя збіраецца выдаць каля 70 тысяч лічбавых віз да Алімпіяды», – паведамляе Амбасада Францыі ў Беларусі.

Заяўку можна падаць тут.