Усе навіны

На Алімпіядзе-2024 спартсменам абмяжуюць выказванне сваіх меркаванняў на афіцыйных цырымоніях і падчас спаборніцтваў

19 студзеня, 16:25

Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта адобрыў «Інструкцыі па самавыяўленні спартсменаў для Алімпіяды-2024 у Парыжы».

Спартсмены, якія будуць удзельнічаць у спаборніцтвах, змогуць свабодна выказваць сваё меркаванне па любым пытанні на ўсіх пляцоўках, акрамя трох выпадкаў: афіцыйныя цырымоніі (адкрыццё і закрыццё Гульняў, уручэнне медалёў), падчас спаборніцтваў і знаходжання ў Алімпійскім пасёлку.

У астатніх выпадках меркаванні спартоўцаў павінны:

  • узгадняцца з фундаментальнымі прынцыпамі алімпізму;
  • не быць накіраванымі, прама ці ўскосна, на людзей, краіны, арганізацыі ці іх годнасць;
  • не быць разбуральнымі;
  • не быць забароненымі ці абмежаванымі правіламі НАК ці адпаведнай міжнароднай федэрацыі міжнароднай федэрацыі.

Невыкананне гэтых правілаў можа прывесці да дысцыплінарных мер, якія будуць прапарцыйныя парушэнню. Абмежаванні накіраваны на тое, каб збалансаваць свабоду выказвання меркаванняў з падтрымкай паважлівага і спаборніцкага асяроддзя падчас Алімпіяды-2024 у Парыжы.