Усе навіны

Кіраўнік алімпізму Расіі Пазнякоў: «Немагчыма ўявіць, што спартсмен выступае індывідуальна»

22 студзеня, 13:10

Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) Станіслаў Пазнякоў выказаўся пра нейтральны статус.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў удзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у АГ-2024 у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў пры адпаведнасці пэўным крытэрыям. У такім жа статусе расiйскія і беларускія спартсмены ўжо ўдзельнічалі ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Абмежаванні былі ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Самы важны фактар, які аб'ядноўвае ўсіх спартсменаў, – гэта аб'яднанне вакол сцяга. Кожны спартсмен марыць дабіцца выдатных вынікаў, прадстаўляючы сваю краіну.

Спартсмены – найбольш патрыятычна настроеная частка нашых суайчыннікаў, яны ўсё жыццё трэніруюцца і рыхтуюцца, каб выступіць пад дзяржаўным сцягам сваёй краіны і ў выпадку перамогі пачуць яе гімн.

Я ўпэўнены, што так ёсць і будзе ў будучыні, таму што немагчыма ўявіць, што спартсмен індывідуальна выступае на нейкіх спаборніцтвах. Тады ён будзе выступаць як адзіночка, ён не будзе адчуваць за сабой падтрымку сваёй краіны. А тыя, хто выступае са сцягам і гімнам, адчуваюць гэта і будуць перадаваць гэта сваім дзецям.

Гэта і з'яўляецца любоўю да сваёй краіны і патрыятызмам. Патрыятызм – гэта любоў да сваёй краіны, мы дэманструем, што Расія – не проста месца, дзе мы нарадзіліся, а краіна, якую мы хочам зрабіць лепшай, багацейшай і перадаць гэта ўсё наступным пакаленням.

Магчыма, я кажу гэта ўжо з пазіцый 50-гадовага чалавека, але тым не менш галоўная лінія праходзіць з самага пачатку, калі чалавек пачынае займацца спортам і марыць аб перамогах на міжнароднай арэне», – сказаў Пазнякоў.