Усе навіны

Рэжым адправіў у калонію на 3 гады барысаўскага фатографа Зянкова, раней ён здымаў гульні БАТЭ

30 студзеня, 14:05

Рэжымны «суд» па горадзе Мiнска прызначыў 3 гады калоніі агульнага рэжыму фатографу з Барысава Аляксандру Зянкову.

Яго абвінавацілі ў садзейнічанні ў «экстрэмісцкім фармаванні» (так рэжым называе шэраг недзяржаўных выданняў – Tribuna.com).

Раней Зянкоў фатаграфаваў мноства гульняў з удзелам БАТЭ.

Фатограф быў затрыманы 22 чэрвеня 2023 года. Сілавікі Лукашэнкi пасля ператрусу забралі кампутарную тэхніку, а самога Зянкова ўтрымлівалі на Акрэсціна, затым перавялі ў ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.