Усе навіны

Мірончык-Іванова пра месца ў «парламенце» Лукашэнкі: «Мэта – інтарэсы дзяржавы і чалавека»

1 лютага, 11:43

Беларуская лёгкаатлетка, падпісантка за рэжым, Анастасія Мірончык-Іванова апублікавала ў сваім Instagram пост у тэму свайго вылучэння ў «парламент» Лукашэнкі.

«З самага ранняга дзяцінства спорт гуляў адну з ключавых роляў у маім жыцці. Я з гонарам прадстаўляла Беларусь на міжнароднай арэне і адчувала, што раблю нешта важнае для сваёй краіны. Хацела паказаць усяму свету, што Беларусь – моцная, квітнеючая і спартыўная краіна. Але не толькі спартовыя дасягненні важныя для мяне. Для мяне важныя такія асабістыя якасці як сумленнасць, шчырасць, справядлівасць, дабрыня і працавітасць. За выхаванне ўва мне гэтых якасцяў я дзякую, перш за ўсё, сваёй сям'і – сваім бацькам, якія ўсё жыццё працуюць на карысць нашага грамадства і дзяржавы.

Інтарэсы дзяржавы і чалавека, вырашэнне праблем людзей – мэта маёй дэпутацкай дзейнасці. Апраўдаць ваш давер – значыць выканаць свой чалавечы абавязак перад самой сабой, перад дзяржавай і перад вамі, паважаныя выбаршчыкі. Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, дабра і дабрабыту!», – напісала Мірончык-Іванова.