Усе навіны

Беларускім спартсменам не будуць даваць медалі на ўсерасійскай спартакіядзе

1 лютага, 18:18

У палажэнне аб правядзенні зімовай усерасійскай спартакіяды ўнесены змены, па якiх на спаборніцтвах змогуць выступіць беларускія спартсмены. Аднак іх вынікі будуць улічвацца ў неафіцыйным пратаколе па-за агульнакамандным залікам.

Таксама спартсмены з Беларусі, якія занялі прызавыя месцы, атрымаюць кветкі і дыпломы ўдзельніка спартакіяды – медалі ж выдадуць толькі расiйскім атлетам.

Усерасійская спартакіяда пройдзе з 9 па 18 лютага.