Все новости

Украінскі чэмпіён Еўропы і свету па паўэрліфтынгу Білаконь загінуў на вайне з РФ

4 лютага, 19:28

На вайне супраць Расіі загінуў чэмпіён Еўропы і свету па паўэрліфтынгу, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Украіны Аляксандр Білаконь. Пра гэта паведаміў ганаровы прэзідэнт Федэрацыі грэка-рымскай барацьбы Украіны Вадзім Кісіль.

«На вайне з расiйскімі фашыстамі загінуў Аляксандр Білаконь, чэмпіён свету і Еўропы па паўэрліфтынгу, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Украіны.

Аляксандр быў адным з наймацнейшых людзей Украіны. Яшчэ ў 2017 годзе ў цэнтры Адэсы ён устанавіў рэкорд Украіны па перамяшчэнні чалавекам цягача з прычэпам, запоўненага людзьмі. У 2020 годзе Аляксандр Белаконь атрымаў Майстра спорту па волатаўскіх гульнях.

Вечная памяць, вечная слава Герою. Шчырыя спачуванні родным і блізкім. Царства Нябеснае», – напісаў Кісіль на сваёй старонцы ў Facebook.

Аляксандру было 32 гады.