Усе навіны

Два спарткомплексы з басейнам пабудуюць у Мінску

8 лютага, 10:59

Два новыя спарткомплексы з басейнам узводзяць у Ленінскім раёне горада Мінска.

Першы аб'ект размешчаны па вуліцы Я. Лучыны, яго абяцаюць здаць у кастрычніку 2024 года. Другі спарткомплекс будуюць пры Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце каля ракі Свіслач. Яго адкрыццё чакаецца ў першай палове 2025-га.