Усе навіны

Талай стаў даверанай асобай члена «парламента» Лукашэнкі Лянчэўскай

8 лютага, 23:03

Беларускі паралімпійец Аляксей Талай, супраць якога Украіна ўвяла санкцыі за саўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, стаў даверанай асобай «дэпутата» «парламента» Лукашэнкі Марыны Лянчэўскай.

На бягучых «выбарах» Лянчэўская пераабіраецца па Заходняй акрузе №101 г. Мінска. Да працы ў «парламенце» яна была начальнікам сакратарыята старшыні праўлення «Беларусбанка».

Адзначым, што выданне «Наша Ніва» лічыць, што Лянчэўская пройдзе ў «парламент» Лукашэнкі.