Усе навіны

Апейкін пра прычыны зрыву стрыму з Астапчук: «Адарваўся ад рэальнасці, не ўлічыў розніцу ў часе паміж Мінскам і Кіевам»

8 лютага, 23:59

Кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін распавёў «Зеркалу» падрабязнасці пра стрым з Надзеяй Астапчук, які не адбыўся 5 студзеня.

Нагадаем, тады Апейкін, які ёсць у рэжымным спісе экстрэмістаў, у сваім Facebook анансаваў правядзенне стрыму з лёгкаатлеткай, якая, верагодна, знаходзілася ў Беларусі. Але пасля распаўсюджвання анонсу Астапчук не з'явілася на стрыме.

– Раней вы анансавалі эфір з вядомай лёгкаатлеткай Надзеяй Астапчук, але ў выніку яна не прыйшла. Чаму?

– Мая памылка. Не ўлічыў розніцу ў часе паміж Кіевам і Мінскам - у зімовы перыяд ён адрозніваецца на гадзіну. Бачыце, сам адарваўся ад рэальнасці. А так Астапчук, дарэчы, добрая спартовая экспертка. Упэўнены, яе веды спатрэбіліся б для развіцця лёгкай атлетыкі і ўсяго нашага спорту, – сказаў Апейкін.