Усе навіны

Мікалай Халезін: «Паркоўка самалёта Лукашэнкі на зімовых АГ у Японіі – паўмільёна долараў, сто тысяч – штраф за лыжню на рысавым полі»

21 красавіка, 22:44

Журналіст Мікалай Халезін распавёў, як паводзіў сябе Лукашэнка на Алімпійскіх Гульнях у Нагана.

– Ігар Жалязоўскі распавядаў мне пра Алімпіяду ў Нагана. Гэта калі ў Японіі праходзіла Алімпіяда (зімовая, – Tribuna.com), і туды ж прыляцеў Лукашэнка. Ён расказваў, а я сядзеў і лавіў сябе на думцы, што я наогул не разумею: ён прыдумляе ці гэта праўда.

Напрыклад, паркоўка самалёта. Там яна абышлася ледзь не ў паўмільёна долараў. Таму што ён (Лукашэнка, – Tribuna.com) сказаў: «Няхай самалёт стаіць». Бо не ведае, калі захоча паляцець.

Пасля ён сказаў сваім ахоўнікам пракласці яму лыжню. Яны праклалі яе па рысавым полі. Яго забаронена так выкарыстоўваць, і гэта прыватная ўласнасць была. І заплацілі штраф нешта яшчэ больш за сто тысяч долараў. А іх лавілі з верталётамі. А ён пайшоў па гэтай лыжні катацца.

Быў момант, калі ахоўнік не хацеў сыходзіць, калі яму падалі білет на паказальнае выступленне фігурыстаў, і ахоўнік галавой перакрываў агляд імператару. І гэтага ахоўніка ледзь не закапалі тут жа ахоўнікі імператара.

А кожны дзень раніцай пастраенні алімпійцаў (беларускіх – Tribuna.com). Я думаю не ён іх наладжваў, а яны яго (смяецца, – Tribuna.com).

Вось гэта прыехаў такі цуд, павесяліў усіх – паляцеў, – сказаў Халезін.