Усе навіны

На Алімпіядзе ў Парыжы ўпершыню ў гісторыі будзе працаваць дзіцячы садок у алімпійскай вёсцы

15 траўня, 21:10

У алімпійскай вёсцы падчас Алімпіяды у Парыжы будзе працаваць дзіцячы садок для дзяцей спартсменаў.

Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў будзе працаваць дзіцячы садок у алімпійскай вёсцы, які дазволіць бацькам-спартсменам знаходзіцца з дзецьмі на спаборніцтвах.

«Многія спартсмены спрабуюць збалансаваць сваю спартыўную кар'еру і сям'ю. Я ведаю, як гэта, паколькі я спаборнічала на зімовых Алімпійскіх гульнях-2014, будучы маці маленькага дзіцяці.

Вельмі карысна як бацькам, так і немаўлятам бавіць час разам, асабліва ў такі важны момант у спартыўным жыцці спартсмена», – сказала кіраўнік Камісіі лёгкаатлетаў МАК Эма Тэрхо.

Дзіцячы сад знаходзіцца ў нежылой зоне ў алімпійскай вёсцы і будзе адкрыты з 9:00 да 21:00 штодзень для наведвальнікаў з гасцявым пропускам.