Tribuna/Іншыя/Блогі/У Расіі пахавалі галоўнага ворага Пуціна – вось чым гэта нагадала развiтанне БАТЭ з Капскiм

У Расіі пахавалі галоўнага ворага Пуціна – вось чым гэта нагадала развiтанне БАТЭ з Капскiм

Іх шлях.

Аўтар — Pam-pam
1 сакавіка, 19:22
1
У Расіі пахавалі галоўнага ворага Пуціна – вось чым гэта нагадала развiтанне БАТЭ з Капскiм

1 сакавіка ў Маскве прайшло пахаванне Аляксея Навальнага, якога не проста так называлi галоўным ворагам Пуцiна. Гэта быў юрыст, змагар з карупцыяй, аўтар расследаванняў пра раскошную маёмасць першых асоб расійскага рэжыму, у тым ліку пра «палац Пуціна». Праз усё гэта Навальны зрабiўся аднм з лiдараў расiйскай апазiцыi.

У Расіі Навальны падвяргаўся палітычна матываваным пераследу і «судам». У жніўні 2020-га Навальнага атруцілі моцнадзейным таксінам, журналісцкае расследаванне паказала, што гэта зрабілі супрацоўнікі ФСБ Расіі. Навальны ўпаў у кому, але выжыў і аднавіўся дзякуючы лячэнню ў Германіі.

17 студзеня 2021-га прыляцеў у Расiю, дзе адразу ж быў затрыманы за тое, што падчас комы і лячэння не адзначаўся па ўмовах аднаго з «судоў» у расiйскіх «органах». З таго часу трымаўся за кратамі. У 2023-м быў дадаткова «асуджаны» на 19 гадоў па абвінавачванні ў стварэнні нібыта «экстрэмісцкай супольнасці» «Фонд барацьбы з карупцыяй», а таксама іншых «экстрэмісцкіх» абвінавачаннях.

16 лютага 2024-га ў расійскіх «органах» паведамілі, што Навальны памёр у калоніі асаблівага рэжыму «Палярны воўк», якая месцiцца ў зоне вечнай мерзлаты. На момант смерці палiтзняволены ў 27-ы раз утрымліваўся ў штрафным ізалятары. Далей родным доўга не аддавалi цела.

Навальнага пахавалі на Барысаўскіх могілках у маскоўскiм раёне Мар’іна, дзе нябожчык шмат гадоў жыў у простай кватэры. Развiтацца прыйшлi тысячы людзей, якiм як маглi перашкаджалi рэжымныя «сiлавiкi» (на могiлкi пусцiлi далёка не ўсiх, хто хацеў туды трапiць, ад долу адганялi як мага хутчэй, некалькiх чалавек затрымалi).

Пад час пахавання родныя папрасiлi аркестр сыграць дзве абраныя кампазiцыi – фінальную тэму з фільма «Тэрмінатар-2» ды песню Фрэнка Сінатры My Way.

I апошняя адразу нагадвае iншую жалобу. Увосень 2018-га пад My Way на «Барысаў-Аэну» ўносiлi труну заснавальніка БАТЭ Анатоля Капскага. Ён памёр на 53-м годзе жыцця з-за анкалогii, з якой змагаўся з маладосцi – i шмат часу даваў рады, дзякуючы чаму паспеў так шмат зрабiць для поспехаў барысаўскага клуба.

На грамадзянскую паніхіду, якая праходзіла ў праліўны дождж, выстраілася цэлая чарга з заўзятараў і знаёмых Капскага. Кветак прынеслі так шмат, што для іх прыйшлося вылучыць асобны грузавік.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты