Tribuna/Іншыя/Блогі/У Беларусі прадаюць румынскія пашпарты, але каламутна і за немалыя грошы. У белспорце пайшлі іншым шляхам

У Беларусі прадаюць румынскія пашпарты, але каламутна і за немалыя грошы. У белспорце пайшлі іншым шляхам

Новы трэнд?

Аўтар — Pam-pam
26 красавіка, 23:21
У Беларусі прадаюць румынскія пашпарты, але каламутна і за немалыя грошы. У белспорце пайшлі іншым шляхам

Ці можна атрымаць «еўрапейскі» пашпарт не выязджаючы з Беларусі. Адразу некалькі агенцтваў сцвярджаюць, што ды і гатовы дапамагчы за кругленькую суму ад 4500 еўра.

Жадаючым прапануюць атрымаць румынскі пашпарт па праграме рэпатрыяцыі. Кампаніі абяцаюць знайсці ў вашым радаводзе румынскія карані, якія і стануць падставай для атрымання грамадзянства.

Не спяшайцеся адсеяцца на гэтым этапе, думаючы, што ў вас няма ніякіх румынскіх каранёў. Кампаніі літаральна абяцаюць, што нешта абавязкова знойдуць. Ну як знойдуць, зробяць запыт у адзін з украінскіх архіваў, дзе адкажуць, што ніякай інфармацыі пра вашых родных няма. Тады «памочнікі» пераканаюць архіварыуса, што ваш сваяк жыў ва ўмоўнай Адэсе ў перыяд з 1918 па 1940 год, якую ў Румыніі лічаць сваёй, і ён ўнясе звесткі ў метрычную кнігу. Вуаля, вы ўладальнік дакументу, які пацвярджае румынскае паходжанне!

У белспорце такія схемы пакуль не практыкуюць, але румынскі кірунак ціхенька асвойваюць. Пашпарт гэтай краіны ў бліжэйшы час разлічвае атрымаць беларуская левая паўсярэдняя Марыя Канавал, якая з 2020-га выступае за «Дунэры». Дзяўчына, якая восенню мінулага года адмаўляла такі варыянт, зараз мае шанц выступіць на чэмпіянаце Еўропы. З беларускім дакументам яна магла б выступіць толькі ў таварыскіх гульнях са зборнай Расіі.

Канавал не першая беларуская спартсменка, якая капітальна перабіраецца ў Румынію. У 2020-м годзе прыняў прысягу на вернасць гэтай краіне і атрымаў новы пашпарт хакейны брамнік Максім Саманькоў, які правёў апошні сезон у складзе «Сцяўа Рэйнджэрс» з Бухарэста.

Гулец нават меў шанс выступіць за зборную, але замест гэтага абраў паехаць у Беларусь.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты