Усе навіны

Зуева працягне выступаць за Беларусь, нягледзячы на паездку ў Кітай

6 ліпеня, 20:15

Беларуская канькабежка Марына Зуева не стане мяняць спартыўнае грамадзянства, нягледзячы на ад'езд у Кітай.

На прэс-канферэнцыі спартсменка патлумачыла сваю паездку атрыманнем новага досведу.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.