Усе навіны

ISU пакінуў у сіле адхіленне беларусаў і расіян

9 кастрычніка, 19:12

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) паведаміў, што рашэнне пра нядопуск беларускіх і расійскіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі застаецца ў сіле.

«Рада працягне сачыць за сітуацыяй на Украіне і яе ўплывам на дзейнасць ISU, а таксама за рашэннямі і іх рэалізацыяй у рамках Алімпійскага руху. У гэты час, рашэнне #2469 аб адхіленні расійскіх і беларускіх спартсменаў застаецца ў сіле» –гаворыцца ў заяве.

З 6 па 8 кастрычніка ў Лазане прайшоў савет ISU. Прэзідэнт Саюзу канькабежцаў Расіі Мікалай Гуляеў заяўляў МатчТВ, што на ім не разглядалі расійскае пытанне.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.