Усе навіны

Лыжнiца Каралёва: «Калі Беларусь дапусцяць да Алімпіяды без сцяга, мы ўсё роўна паедзем»

14 лютага, 16:02

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва падзялілася меркаваннем аб магчымым удзеле на Алімпіядзе ў нейтральным статусе.

– У нас няма такой катэгарычнасці, калі нас дапусцяць нават без сцяга, мы ўсё роўна паедзем. Усе і так ведаюць, якую краіну мы прадстаўляем, і спартсмены ўсё жыццё дзеля гэтага трэніруюцца.

Таму, вядома, хочацца ўдзельнічаць, спаборнічаць на міжнародным узроўні, – сказала Каралёва.