Усе навіны

Гулец «Мінска» Крывіцкі: «У чэмпіянаце Францыі з «Кінгерсаймам» занялі перадапошняе месца, але ўсё спадабалася»

25 траўня 2023, 09:30

Гулец «Мінска» Данііл Крывіцкі распавёў пра легіянерскі досвед у французскім «Кінгерсайме».

– Канчаўся сезон у «Мінску». Шукалі з бацькам нейкія варыянты ў Еўропу. Жадаў зайграць, паглядзець, што гэта такое. Таксама даведваліся пра Расію. І вось намаляваўся варыянт з Францыяй. Сказалі: «Можаш прыехаць на прагляд». Вось і ўсё, я паехаў на прагляд атрымоўваецца. Сказалі: «так, заставайся». А так у цэлым усё спадабалася новы досвед, так, мая каманда не заняла высокія месцы, занялі перадапошняе месца. Але ў цэлым новы досвед, усё выдатна, усё супер.

Мой клуб быў, ну, можна сказаць, аматарскі. Грунтаваўся ў горадзе Мелус – гэта там атрымліваецца каля Германіі і Швейцарыі. У мяне ў камандзе было, атрымліваецца, два бразільцы, адзін іспанец і ўсе астатнія французы.

Як я ведаю, сумяшчалі [міні-футбол з працай] толькі старэйшыя хлопцы. Хтосьці працаваў у Швейцарыі, таму што там больш выгадна, і вяртаўся ў Мелус, а ўсе замежнікі толькі футбол.

Прыехаў поўнасцю адзін, падпісаў кантракт. Жыў, атрымліваецца, я і два бразільцы ў здымнай на кватэры. Здымалі нам кватэру, а так жылі ўсё добра, дружна, са ўсімі пазнаёміўся, усё вельмі добрыя рабяты. Спачатку было крыху складана, прывыкалі адзін да аднаго. Бо зусім розны менталітэт, моўны бар'ер. Вельмі складана [было], таму што бразільцы не моцна размаўляюць на англійскай мове. Потым паступова ўсе пасябравалі, – распавёў Крывіцкі.