Усе навіны

Трэнер каманды мытні Лукашэнкі Коўш: «Будзе дастойная гульня – людзі ў Брэсце пойдуць на матчы. Пастараемся стварыць антураж»

30 ліпеня, 09:13

Галоўны трэнер каманды мытні Лукашэнкі «Меркурый»-ДМК Леанід Коўш распавёў пра тое, дзе каманда будзе праводзіць свае хатнія матчы.

– Ці можна чакаць, што хатнія матчы «Меркурый»-ДМК будзе праводзіць на галоўнай пляцоўцы» Вікторыі» з адпаведным антуражам?

– Так, плануем выкарыстоўваць асноўную пляцоўку ў спарткомплексе «Вікторыя». Што тычыцца антуражу, то пастараемся яго стварыць. Калі будзем паказваць годную гульню, то людзі пойдуць на матчы. У горадзе міні-футбол любяць, турніры наведвае шмат заўзятараў. Магчыма, у нашым выпадку вынік стане для гледачоў стымулам наведваць хатнія матчы. Галоўнае, паказваць прыгожы футбол, праяўляць характар. Стаўленне да гульні для заўзятара заўсёды было на першым месцы. А калі пачнём адбіраць ачкі ў лідараў... хоць для нас цяпер усе супернікі – лідары. Перад намі адзінаццаць каманд, а мы, дванаццатыя, толькі падключаемся, – сказаў Коўш.