Усе навіны

Азаранка выйграла 45-ы матч на Australian Open, гэта восьмы вынік у гісторыі

20 студзеня 2023, 16:27

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка 20 студзеня перайграла амерыканку Мэдысан Кіз у трэцім крузе Australian Open (1:6, 6:2, 6:1). Для Азаранкі гэта 45-я перамога на турніры. Пры гэтым у яе пасіве ёсць 12 паражэнняў. Азаранка займае восьмае месца ў гісторыі WTA па гэтым паказчыку.

Больш за яе на Australian Open выйгравалі: Марціна Наўрацілава – 46; Штэфі Граф – 47; Марціна Хінгіс – 52; Вінус Уільямс – 54; Ліндсэй Дэвенпорт – 56; Марыя Шарапава – 57; Серэна Уільямс – 92.