Усе навіны

Украінка Світоліна пра свіст пасля адмовы паціснуць руку Сабаленка: «Думаю, сваім чаканнем мяне каля сеткі яна запаліла трыбуны»

6 чэрвеня, 17:30

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№192 WTA) пракаментавала свіст гледачоў у адказ на адмову паціснуць руку Арыне Сабаленка (№2 WTA) пасля паразы ў 1/4 фіналу «Ралан Гарос» (4:6, 4:6).

«Не ведаю, чаму Сабаленка чакала мяне каля сеткі. Мне здаецца, што я дастаткова выразна выказвала сваю пазіцыю.

Ці запаліла яна гэтым сітуацыю на трыбунах? На жаль, думаю, што так. Я не вельмі зважаю [на свіст трыбун]. Я не долар, каб падабацца ўсім.

У мяне ёсць мая пазіцыя і я яе прытрымліваюся. Я не збіраюся прадаваць сваю краіну дзеля сімпатый людзей», – сказала Світоліна.

Нагадаем, Світоліна на «Ралан Гарос» таксама не паціскала рукі сваім суперніцам з Расіі – Ганне Блінковай і Дар“і Касаткінай.