Усе навіны

Джокавіч выйграў 23-ы «Вялікі шлем» у кар'еры і стаў лідарам па гэтым паказчыку сярод мужчын

11 чэрвеня, 19:40

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч (ATP №3) перамог нарвежца Каспера Рууда (ATP №4) у фінале «Ралан Гарос».

Джокавіч 34-ы раз згуляў у фінале «Вялікага шлема».

Новак выйграў свой 23-ы турнір «Вялікага шлема» і стаў аднаасобным рэкардсменам мужчынскага тэніса. Па гэтым паказчыку ён абышоў Рафаэля Надаля (22) і Роджэра Федэрэра (20).

Больш тытулаў заваявалі толькі Маргарэт Корт (24) і Серэна Уільямс (23).

У агульнай складанасці Джокавіч выйграў 94-ы трафей у кар'еры, зраўняўшыся з Іванам Лендлом. Больш узнагарод толькі ў Роджэра Федэрэра (103) і Джымі Конарса (109).