Усе навіны

Джокавіч выйграў усе 19 матчаў супраць Монфіса – гэта самая разгромная асабістая серыя ў гісторыі ATP

18 жніўня, 14:01

Другая ракетка свету Новак Джокавіч перамог француза Гаэля Манфіса (№211 ATP) у 1/8 фіналу турніру ATP 1000 у Цынцынаце – 6:3, 6:2.

Серб павёў 19:0 у асабістых сустрэчах з Монфісам – гэта самая разгромная асабістая серыя ў гісторыі ATP.

Да гэтага Джокавіч дзяліў рэкорд з Рафаэлем Надалем, які вядзе 18:0 у матчах з Рышарам Гаске.

У чвэрцьфінале Новак згуляе супраць Тэйлара Фрыца.