Усе навіны

Гаўф стала наймаладзейшай амерыканкай у фінале US Open за 24 гады

8 верасня, 10:15

Амерыканка Коры Гаўф (№6 WTA) перамагла ў паўфінале US Open чэшку Караліну Мухаву (№10 WTA) – 6:4, 7:5.

Такім чынам, 19-гадовая тэнісістка стала наймаладзейшай амерыканкай у фінале US Open з 1999 года. У тым годзе турнір выйграла 17-гадовая Серэна Уільямс. У вырашальным матчы яна ў двух сэтах адолела Марціну Хінгіс.

Таксама гэты фінал стане другім для Коры на ўзроўні Grand Slam. Летась у фінале Ралан Гарос яе абыграла Іга Швентэк.

У фінале US Open Гаўф сустрэнецца з Арынай Сабаленкай.