Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мая сям'я зрабіла добрую працу. Калі б не яны, мяне б тут не было»

10 верасня, 17:10

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб уплыве сям'і.

– Без іх мяне б тут не было. Яны так стараліся, каб у мяне быў шанц стаць тэнісісткай.

Да таго ж, я не ведаю, колькі зараз часу ў Беларусі. Мяркую, глыбокая ноч. Для мяне важна, каб яны выспаліся. А яны спецыяльна не спяць, каб паназіраць за мной. Цяпер яны не змогуць спакойна заснуць.

Мая сям'я прарабіла добрую працу. Калі б не яны, мяне б тут не было. Я вельмі шаную ўсё, што яны зрабілі.

– Вы сказалі, што часта гуляеце супраць сябе. Ці можаце вы падзяліцца некаторымі праблемамі, якія ў вас ёсць?

–Часам я магу паддацца эмоцыям. Сёння на пляцоўцы я шмат думала і прапускала тыя мячы, якія не павінна была прапускаць. У мяне было шмат нязмушаных памылак.

Менавіта гэтым я прымусіла Коры паверыць, што яна можа выйграць гэты матч. Я стала занадта эмацыйнай пасля другога сэта, – сказала Сабаленка.