Усе навіны

Джокавіч стаў найстарэйшым пераможцам US Open

11 верасня, 10:29

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч атрымаў перамогу над расіянінам Данілам Мядзведзевым у фінале US Open.

36-гадовы Джокавіч стаў найстарэйшым пераможцам US Open. Ён пабіў рэкорд Кена Роўзвола, усталяваны ў 1970 годзе. На момантперамогі Роўзвалу было 35 гадоў 10 месяцаў.

Таксама Джокавіч з'яўляецца самым старэйшым чэмпіёнам «Ралан Гарос» у гісторыі.

Пасля 30-годдзя серб заваяваў 12 «Вялікіх шлемаў». Увогуле на яго ліку 24 тытулы такога ўзроўню.