Усе навіны

Рэйтынг Кубка Дэвіса: Беларусь апусцілася на 132-е месца

18 верасня, 19:21

Беларусь апусцілася на 132-е месца ў абноўленым рэйтынгу Кубка Дэвіса.

Цяпер суседзямі беларусаў з'яўляюцца каманды Конга і Ліхтэнштэйна.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

1. Канада – 534.38 ачкоў.

2. Іспанія – 463.75.

3. Аўстралія – 458.

4. Харватыя – 436.

5 (+2). Вялікабрытанія – 432.5.

6. Італія – 427.63.

7 (+1). Сербія – 419.38.

8 (-3). Германія – 419.

9. Нідэрланды – 405.44.

10 (+3). Чэхія – 390.38…

131 (+11). Конга – 73.25

132 (-7). Беларусь – 66.25

133 (-6). Ліхтэнштэйн – 66