Усе навіны

Мірны апублікаваў пасты з эмодзі дзяржфлага: «Задача нашага цэнтра – выхаваць у дзяцей гонар за краіну»

27 кастрычніка, 21:07

Былы тэнісіст Максім Мірны апублікаваў першы пост у інстаграм-акаунце пасля 2020 года. Яго ён прысвяціў адкрытаму ўроку ў Max Mirnyi Center.

– Сённяшні адкрыты ўрок мне нагадаў для чаго Цэнтр будаваўся. Задача стварэння Цэнтра – прывіць дзецям любоў да тэнісу, выхаваць пачуццё гонару за сваю краіну. Усе перамогі каманды Беларусі расцэньваю як сцвярджэнне ўсёй нашай беларускай нацыі, – напісаў Мірны.

Свой пост Мірны завяршыў эмодзі чырвона-зялёнага флага.