Усе навіны

Максім Мірны: «Мае цёткі не справіліся з каранавірусам. Але шмат тысяч чалавек справіліся»

30 кастрычніка, 22:35

Беларускі тэнісіст Максім Мірны распавёў, як каранавірус закрануў ягоную сям'ю.

«Перыяд страшнага часу быў. На жаль, мая сямʼя страціла двух чалавек. Татава сястра і маміна сястра, на жаль, не справіліся з гэтым страшным вірусам. Але шмат тысяч чалавек па свеце справіліся», – падзяліўся Мірны.

Нагадаем, у 2020 годзе рэжым Лукашэнкі адмовіўся аб'яўляць каранавірусны каранцін, у Беларусі не быў уведзены абавязковы масачны рэжым, працягвалі праводзіць масавыя мерапрыемствы. Небяспека пандэміі неаднаразова прымяншалася рэжымнымі крыніцамі. Паводле незалежных матэматычных разлікаў, рэжымнае «МАЗ» кратна прыніжала статыстыку смяротнасці ад кавiда.