Усе навіны

Максім Мірны: «Супрацоўнічаю з Нісікоры»

31 кастрычніка, 15:15

Беларускі эск-тэнісіст Максім Мірны расказаў аб супрацоўніцтве з японцам Кеі Нісікоры.

Нагадаем, спартовец прапусціў 2 гады з-за траўмы. У чэрвені вярнуўся на корт і выйграў турнір у Пуэрта-Рыка.

– Я сёння адкрыты і дапамагаю многім. Афіцыйна супрацоўнічаю з адным тэнісістам – японцам Кеі Нісікоры. Мы шмат гадоў па суседстве жылі ў Брэйдэнтане. Калі я скончыў, Кеі сам прапанаваў мне працаваць з ім. Чым да гэтага часу і займаюся. Але я стараюся дапамагаць усім, хто жадае маёй дапамогі. Бачу сябе ў трэнерскай дзейнасці ў найбліжэйшай будучыні, – сказаў Мірны.