Усе навіны

Іга Свёнтак: «Сабаленка заслужыла стаць першай ракеткай свету»

8 снежня, 10:51

Польская тэнісістка Іга Свёнтак падзялілася меркаваннем пра гульню беларускі Арыны Сабаленкі.

– Сабаленка заслужыла стаць першай ракеткай свету. Арына правяла выдатны сезон, выйграла Вялікі шлем, згуляла ў фінале іншага і яшчэ ў двух паўфіналах. Для яе гэта быў надзвычайны сезон.

Я ж аддала перавагу засяродзіцца на іншых рэчах, таму што ціск, звязаны з першым месцам у рэйтынгу WTA, быў для мяне занадта высокім.

Да US Open я гуляла не вельмі вольна. Потым я зразумела, што мне трэба змяніць свой настрой і падыход, стаць іншай тэнісісткай, якая не зацыкляецца на ўсім гэтым.

Канцоўка сезона перасягнула ўсе чаканні. Я вярнулася на першы радок – і гэта адбылося на Выніковым, дзе было шмат ціску і дзіўных абставін, – сказала Свёнтак.