Усе навіны

У Мірнага выяўлена злаякасная пухліна галавы, экс-тэнісісту правялі аперацыю ў Беларусі (Smartpress.by)

21 снежня, 15:26
1

У беларускага экс-тэнісіста Максіма Мірнага дыягнаставана злаякасная пухліна. Пра гэта паведамляе Smartpress.by.

Паводле звестак крыніцы, спартсмену правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з мінскіх бальніц. Аперацыя працягвалася 8 гадзін і прайшла паспяхова.

Мірны звярнуўся да лекараў са скаргамі на галаўныя болі больш за месяц таму.

Цяпер Мірны з сям'ёй з'ехаў з Беларусі для працягу лячэння.