Усе навіны

Арына Сабаленка: «На Australian Open адчуванне, што я гуляю дома»

25 студзеня, 13:50

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над амерыканкай Кока Гаўф (7:6, 6:4) у паўфінале Australian Open.

– Мне ўдалося засяродзіцца на сабе. Я была гатова, што яна будзе выдатна рухацца, вяртаць кожны мяч.

Я сёння была да ўсяго гатова. Гэта адыграла ключавую ролю. І, вядома, падтрымка балельшчыкаў дапамагла. У мяне тут адчуванне, што я гуляю дома.

Мне вельмі падабаецца гуляць з Кока – заўсёды класная барацьба, яна неверагодная тэнісістка. Я заўсёды атрымліваю задавальненне – нават калі прайграю. Спадзяюся, мы правядзем яшчэ шмат фіналаў. Спадзяюся, я ўсе выйграю, – сказала Сабаленка.