Усе навіны

Сабаленка не прыме ўдзел у турніры ў Катары другі год запар

3 лютага, 11:55

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка адмовілася ад удзелу ў турніры ў сталіцы Катара, горадзе Доха. Прычына на гэты момант невядомая. Паведамляецца, што акрамя 2-й ракеткі свету Сабаленкі ў гэтым турніры не прыме ўдзел і 4-я ракетка свету, амерыканка Джэсіка Пегула.

Турнір Qatar TotalEnergies Open пройдзе з 11 да 17 лютага. Яго прызавы фонд – 3 211 000 долараў. Адзначым, што Арына Сабаленка прапускала турнір у Катары і ў мінулым годзе.