Усе навіны

Арына Сабаленка: «У Дубаі вельмі складаны корт для мяне»

20 лютага, 19:02

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала сваю паразу (7:6, 3:6, 0:6) ад харваткі Донны Векіч на турніры ў Дубаі.

«Я адчуваю, што ўмовы тут мне зусім не падыходзяць. Мне сапраўды складана спаборнічаць тут у Дубаі. Вельмі складаны корт для мяне.

Я б сказала, што ўвесь матч я вяла, я выйгравала. Я выйграла першы сэт на тайбрэйку. Не было адчування, што я на вышыні, мой узровень быў вельмі кепскі. Суперніца таксама згуляла не найлепшым чынам. Напрыклад, у канцы яна як бы пачала гуляць нашмат агрэсіўней, таму што ўбачыла, што я гуляю зусім не лепшым чынам. Я думаю, менавіта таму яна вярнулася з таго ліку, што лёгка, бо гэта было кшталту «каму больш пашанцуе», разумееце?

Яна выйграла ў мяне шмат матчаў. Але ўсе матчы былі роўнымі. Я б не сказала, што яна для мяне вельмі няёмкі супернік. З ёй няпроста гуляць. Яна выдатны баец. Яна выдатны гулец. Добра падае. Гуляе добра. Гэта не тое, што супраць яе нязручна гуляць», – сказала Сабаленка.