Усе навіны
Video

Матч Звераў – Алькарас на Індыян-Уэлс прыпынялі з-за нашэсця пчол

15 сакавіка, 12:06

Учора, 14 сакавіка, немец Аляксандр Звераў (№6 ATP) і іспанец Карлас Алькарас (№2 ATP) правялі матч 1/4 фіналу на турніры WTA 1000 у Індыян-Уэлс.

У 3-м гейме 1-га сэта гульню прыйшлося спыніць з-за таго, што на корце з'явілася велізарная колькасць пчол. Суддзя на вышцы абвясціў: «Мы не можам працягваць».

Матч дайгралі пазней у той жа вечар. Алькарас выйграў у двух сэтах (6:3, 6:1). У паўфінале ён сустрэнецца з Янікам Сінерам (№3 ATP).