Усе навіны

Алькарас перамог Мядзведзева і стаў чэмпіёнам турніру ATP Masters 1000 у Індыян-Уэлс

18 сакавіка, 10:00

Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас (№2 ATP) стаў чэмпіёнам турніру ATP Masters 1000 у Індыян-Уэлс.

У фінале Алькарас перамог нейтральнага тэнісіста з расійскім пашпартам Данііла Мядзведзева (№4 ATP) – 7:6 (5), 6:1.

Алькарас другі раз запар выйграў тытул у Індыян-Уэлс. Гэта яго пяты тытул на «Мастэрсе».

Для Мядзведзева гэта пятая параза запар у фіналах.

BNP Paribas Open

Індыян-Уэлс, ЗША

6 – 17 сакавіка

ATP Masters 1000

Прызавы фонд – $9,495,555

Адкрытыя корты, хард

Фінал

Карлас Алькарас (Іспанія) – Данііл Мядзведзеў – 7:6 (5), 6:1