Усе навіны

Сабаленка выйшла ў 11-ы паўфінал катэгорыі WTA 1000 у кар'еры

1 траўня, 22:50

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале WTA 1000 у Мадрыдзе абыграла Міру Андрэеву (6:1, 6:4).

Беларуска выйшла ў паўфінал упершыню пасля перамогі на Australian Open у гэтым годзе. Гэта яе 11-ы паўфінал катэгорыі WTA 1000 у кар'еры.

За выхад у фінал яна будзе змагацца з Аленай Рыбакінай. Па асабістых сустрэчах беларуска вядзе 5:3.