Усе навіны

Дуброў пра смерць Кальцова: «Сабаленка яшчэ не на 100% аднавілася, але ёй ужо значна лепей»

4 траўня, 15:02

Трэнер беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі Антон Дуброў расказаў, як яго спартсменка перажывае перыяд пасля смерці Канстанціна Кальцова, з якім некалькі гадоў была ў адносінах.

– Гэта не так проста. Арына прайшла праз вельмі цяжкую падзею. Вядома, цяжка аддзяліць гэта ад тэніса, але ў той жа час ідэя палягала ў тым, каб паспрабаваць адсунуць гэта на другі план і засяродзіцца на гульні, якая можа стаць лекамі.

Калі выходзіш на корт і ведаеш, што рабіць, нават калі ты засмучаны, злы, гэта можа даць табе адчуванне ацаленьня.

Знаходжанне на корце – гэта як лекі. Праз што б вы ні праходзілі ў жыцці, галоўнае – рабіць простыя рэчы, рухацца. Хадзіць у паходы, катацца на веласіпедзе, плаваць. Цела і розум заўсёды звязаны.

Мы ў калектыве імкнемся падтрымаць Арыну і зрабіць усё магчымае, каб яна магла засяродзіцца на тым, што ёй трэба рабіць. Яна яшчэ не на 100% аднавілася, але ёй ужо значна лепш, – сказаў Дуброў.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.