Усе навіны

Сабаленка можа пазбавіцца статусу 2-й ракеткі свету пасля турніру ў Рыме

8 траўня, 14:54

Амерыканская тэнісістка Кока Гауф мае шанцы змясціць беларуску Арыну Сабаленку з другой пазіцыі рэйтынгу WTA.

Гэта адбудзецца, калі Гауф дойдзе мінімум да паўфіналу, а Сабаленка вылеціць да чвэрцьфінальнай стадыі.

Калі Сабаленка дабярэцца да чвэрцьфіналу або да паўфіналу, то амерыканка абыдзе яе, выйшаўшы ў фінал.

Калі Сабаленка згуляе ў фінале, то страціць сваё месца ў рэйтынгу, саступіўшы ў вырашальным матчы Гауф.