Tribuna/Тэніс/Блогі/Сабаленка магла датэрмінова пакінуць турнір у Штутграце, як Джокавіч у 2020-м на US Open – штурхнула мяч у бок суддзі, той ледзь ухіліўся

Сабаленка магла датэрмінова пакінуць турнір у Штутграце, як Джокавіч у 2020-м на US Open – штурхнула мяч у бок суддзі, той ледзь ухіліўся

А вось серб тады трапіў.

21 красавіка, 13:03
Сабаленка магла датэрмінова пакінуць турнір у Штутграце, як Джокавіч у 2020-м на US Open – штурхнула мяч у бок суддзі, той ледзь ухіліўся

Арыне Сабаленка не ўдалося пашырыць свой аўтапарк. У пятніцу, 19 красавіка, беларуска саступіла чэшскай тэнісістцы Маркеце Вандроўшавай (6:3, 3:6, 5:7) у 1/4 фіналу на турніры ў Штутгарце, дзе галоўны прыз Porsche за 140к долараў.

Цікава, што корт Сабаленкі магла пакінуць значна раней за заканчэнне матчу. У другім сэце Сабаленка была блізкая да таго, каб адыграцца з 1:4, аднак 8-ы гейм пры сваёй падачы саступіла ў сухую з-за чаго выйшла з сябе і са злосці нагой штурхнула мяча. Той праляцеў на невялікай адлегласці ад судзейскага крэсла. Адзначым, здаваць нервы ў Арыны пачалі значна раней – на відэа ніжэй ёсць таксама эпізод з ужо традыцыйнай нецэнзурнай лаянкай тэнісісткі:

Арбітр меў права папярэдзіць Сабаленку, але рабіць гэтага не стаў. Адзначым, што ў выпадку траплення мяча ў суддзю, гэта магло б скончыцца датэрміновым спыненнем матчу і выбываннем беларускі з турніру, як у выпадку з Новакам Джокавічам на US Open у 2020-м:

Для Сабаленкі інцыдэнт скончыўся без наступстваў. Французскі суддзя Кадэр Нуні вырашыў не папярэджваць тэнісістку, дазволіўшы Арыне завяршыць выступленне на турніры натуральным чынам.

Сабаленка далёка не ў першы раз адзначаецца агрэсіўнымі паводзінамі на корце. У сакавіку на турніры ў Маямі падчас матчу з украінкай Ангелінай Калінінай у беларускі таксама пачалі здаваць нервы. Тады пасля чарговага прайгранага розыгрышу яна выбіла мяч з корта, за што атрымала папярэджанне ад суддзі. Праўда, за гэта арбітр была паслана Арынай куды далей:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты