Антон Смольскі: «Бачу, што шмат замежнікаў сочыць за маёй старонкай. Але віншаванняў з перамогай у Кубку Садружнасці не было»

19 красавіка, 17:19

Прарэжымны беларускі біятланіст Антон Смольскі расказаў, што замежныя спартсмены не павіншавалі яго з перамогай на Кубку Садружнасці.

– Пасля перамогі ў агульным заліку Кубка Садружнасці шмат было віншаванняў. Якія самыя нечаканыя?

– Віншаванні ў асноўным пасыпаліся на наступны дзень пасля перамогі. Былі віншаванні ад блізкіх сяброў. Вельмі прыемна, калі блізкія сябры кажуць, што не сумняваліся ўва мне і ведалі, што я змагу.

– Ад біятланістаў, якія ўдзельнічаюць на Кубку свету, не было віншаванняў?

– Па сваіх сацсетках бачу, што шмат замежных спартсменаў сочыць за маёй старонкай. Але віншаванняў з перамогай у Кубку Садружнасці не было ні ад каго, – сказаў Смольскі.