Усе навіны

Трэнер «Энергii» Аплевіч: «Беларуская ментальнасць такая, што мы заўсёды прыніжаем сябе на фоне іншых»

11 траўня, 18:39

Гуляючы трэнер «Энергіі» Раман Аплевіч падзяліўся меркаваннем аб беларускім валейболе.

– Вядома, не ўсё страчана. Наша ментальнасць, на вялікі жаль, такая, што мы заўсёды прыніжаем сябе на фоне іншых. Не верым ва ўласныя сілы, лічым, што мы горшыя за іншых.

Калі ўвесь час так думаць, нічога, сапраўды, атрымлівацца ў нас не будзе. Я і рабят сваіх імкнуся настройваць на тое, што ім усё па плячы.

Мы заўсёды павінны імкнуцца быць першымі, быць найлепшымі. Калі з такімі думкамі крочыць па жыцці, сам сабой выпрацуецца менталітэт пераможцы і чэмпіёна, – сказаў Алевіч.