Усе навіны

Валерыя Турчына: «Мінчанка» – адна з самых прыгожых каманд у расійскай Суперлізе»

15 траўня, 11:40

19-гадовая валейбалістка «Мінчанкi» Валерыя Турчына падвяла вынікі сезона ў расійскай суперлізе.

– Сезон выдаўся няпростым. Калі казаць пра чаканні, то часткова супалі, а часткова не.

Хацелася, каб вынік каманды быў лепшы. Як гаворыцца – будзем працаваць! Супаў жа ў тым плане, што я атрымала для сябе неацэнны досвед, які змагу ўкараніць хуткім часам.

У другой камандзе я гуляла з дзяўчынкамі свайго ўзросту. Мне было крыху страшна ісці ў дарослы калектыў, бо я не ведала, як мяне прымуць. Але прынялі проста супер! Завошта дзякуй маім аднаклубніцам!

Наша каманда – адна з самых прыгожых у Суперлізе. «Мінчанка» – брэнд беларускага валейбола. І вялікі плюс нашага калектыву заключаецца ў тым, што ён на 90 адсоткаў складаецца з беларускіх гульцоў, – сказала Турчына.