Усе навіны

Васіліса Марзалюк: «Міжнародны спорт сябе дыскрэдытаваў. Нам сумна глядзець, калі нехта радуецца і бегае са сваім сцягам»

1 лістапада, 13:00

Старэйшы трэнер зборнай Беларусі па барацьбе Васіліса Марзалюк падзялілася меркаваннем аб магчымым допуску да Алімпіяды-2024. Каманда выступае на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным флагам.

– Наша федэрацыя вельмі добра і лаяльна да нас ставіцца. Яны перанеслі спаборніцтвы ў тыя краіны, для якіх не патрэбная віза, у якіх урад не будзе супраць нас.

Я думаю, што нас дапусцяць на Алімпійскія гульні, але як гэта будзе адбывацца. Такая зараз тэндэнцыя ў палітыцы, што ўсё зусім неспакойна.

Міжнародны спорт сябе затаўраваў і дыскрэдытаваў. На спаборніцтвах не прысутнічала каманда Ірана, Індыя выступала пад сцягам United World Wrestling, мы і расiяне – пад нейтральным сцягам.

Гэта няе вельмі прыемная сітуацыя. Нам крыху сумна глядзець, калі хтосьці радуецца і бегае са сваім сцягам. Спадзяемся, што хутка гэтая сітуацыя вырашыцца, хаця на сённяшні момант я не бачу, як менавіта, – сказала Марзалюк.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.