Все новости

Сцяпан Папоў: «Я не веру, што Лукашэнка застанецца і нават год пратрымаецца, людзі не могуць з ім жыць»

17 сентября 2020, 12:15
2

Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў упэўнены, што Аляксандр Лукашэнка не зможа пратрымацца на пасадзе прэзідэнта год.

– Як ставіцеся да тых спартоўцаў, якія публічна выказваюцца за Лукашэнку? Нядаўні вось векамопны прыклад з адным трэнерам у машыне з бутэлькай гарэлкі ў руках… Вы з імі сварыцеся?

– Не, не сваруся. Заўважыў, што на абвастрэнне ідуць толькі такія людзі, нешта там прад’яўляюць, крытыкуюць. А я сваю пазіцыю выказаў — і ўсё, я вас не чапаю.

Я выступаю за свабоду, незалежнасць, правы чалавека без прывязкі да асобы. А яны крычаць: «Мы за бацьку!» Даруйце, а гэта за што канкрэтна? А калі яго не будзе, вы за што будзеце? У чым ваша ідэя? А дзе «За закон!», «За справядлівасць!»? Дзіўная пазіцыя. Я такім людзям не давяраю, бачу крывадушша, яны заўтра здрадзяць. «Сядзі, не рвіся, выконвай», — я за такую ідэалогію выступаць не буду.

Я думаю, што гэтыя людзі думаюць толькі пра сябе і баяцца страціць заробкі. Напэўна, і многія дзяржслужачыя так лічаць. Але як нізка сябе трэба цаніць, каб усур’ёз так лічыць. Вы што, сапраўды думаеце, што нідзе не рэалізуецеся, калі вас спішуць? Як можна заплюшчваць вочы, калі людзей гвалтуюць, апраўдваючы гэта халяўнымі выгодамі? Ім з гэтым жыць. І па сцягах хто спрабуе раздзяліць, той доўбень. Ну камусьці бліжэйшы гістарычны сцяг, герб «Пагоня», яны прыгожыя. Камусьці — афіцыйны. Я не бачу праблему, калі нават два будзе, ну і што? Але ворагамі лічыць тых, хто за БЧБ — ну даруйце, мы ўсе беларусы. Тыя, хто за перамены, людзей не дзеляць.

– Вы верыце, што перамены будуць?

– Калі мы ўсе скажам сваё слова, то за кошт масы і энергетыкі ўсё зменіцца, я веру. Сістэма сама сябе знішчыць. Зрэшты, як там наш дзяржаўны доўг, грошы ёсць яшчэ плаціць? Канечне, мне хацелася б, каб ён узяў адпачынак, паляцеў у цёплую краіну, дзе ціха і мірна, дзе нікім не трэба кіраваць. Але напэўна, у палітыцы такога не бывае. Я веру, што як раней ужо не будзе. І гэтае бязмежжа не паўторыцца. Я не веру, што Лукашэнка застанецца і нават год пратрымаецца, людзі не могуць з ім жыць, – лiчыць Папоў.