Усе навіны

22-гадовая кенійка прабегла 10 км за 28 хвілін 46 секунд – гэта новы сусветны рэкорд

14 студзеня, 23:07

Кенійская лёгкаатлетка Агнес Нгеціч устанавіла новы сусветны рэкорд у бегу на 10 кіламетраў.

Нгеціч пераадолела гэтую дыстанцыю за 28 хвілін і 46 секунд. 22-гадовая кенійка пабіла рэкорд на забегу ў Валенсіі. Таксама яна стала першай жанчынай у гісторыі, якой удалося прабегчы такую адлегласць за менш чым 29 хвілін.

«Шчыра кажучы, я ставіла перад сабой дакладную мэту пабіць сусветны рэкорд, але 28:46 - гэта перасягнула ўсе мае чаканні. Калі пасярод дыстанцыі я ўбачыла 14:13, я не спалохалася, гэта толькі зматывавала мяне працягваць да канца. У мяне няма слоў, каб апісаць, што я адчуваю зараз», – сказала Агнес у каментары для World Athletics.

Раней рэкорд належаў эфіёпскай бягунні Ялемзерф Егуалёў, якая ў лютым 2022 года прабегла 10 кіламетраў за 29 хвілін 14 секунд.