Усе навіны

Беларуская бягунка-аматарка прабяжыць алімпійскі «Марафон для ўсіх» у Парыжы

8 траўня, 22:35

Беларуская бягунка-аматарка Віта, якая жыве ў Польшчы, выйграла бясплатную пуцёўку на алімпійскі «Марафон для ўсіх» у Парыжы.

У марафоне, які пройдзе 10 жніўня па той жа трасе, па якой бягуць спартсмены-алімпійцы, прыме ўдзел 20 тысяч чалавек з усяго свету.

– Трэба было зарэгістравацца на сайце і сабраць 100 тыс. пунктаў за свае актыўнасці. У ўлік ішоў не толькі бег, але і велазаезды і нават прагулкі. За розныя віды трэніровак налічвалася розная колькасць пунктаў. У канцы 2023 ці ў пачатку 2024 года быў розыгрыш слотаў сярод тых, хто сабраў гэтыя 100 тыс. пунктаў. Але гэта толькі адзін шлях, праз які можна было атрымаць пуцёўку.

Таксама арганізатары марафону запусцілі дадатак з чэленджамі, дзе трэба было выконваць розныя ўмовы. Напрыклад, прабегчы пяць кіламетраў менш чым за 25 хвілін, набягаць 42 кіламетры за тыдзень. Або, напрыклад, выйсці на прабежку ў прамежак часу з 09:00 да 12:00 і прабегчы 10 кіламетраў.

Я практычна ўсюды ўдзельнічала. Першапачаткова разыгрывалася вельмі мала слотаў, максімум па 10 штук, але чым бліжэй да марафону, тым колькасць узрастала. Так, толькі ў адным чэленджы 100 дзяўчын і 100 хлопцаў маглі атрымаць свой шчаслівы квіток, гэта значыць шанцы значна ўзрасталі, – падзялілася бягунка