Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Цытата Пуціна, сэлфі ў туалеце – чым Мірончык-Іванова замяняе фота ягадзіц, ускочыўшы ў «парламент» Лукашэнкі

Цытата Пуціна, сэлфі ў туалеце – чым Мірончык-Іванова замяняе фота ягадзіц, ускочыўшы ў «парламент» Лукашэнкі

Кантэнт-аналіз.

Аўтар — bytribuna com
7 траўня, 11:30
Цытата Пуціна, сэлфі ў туалеце – чым Мірончык-Іванова замяняе фота ягадзіц, ускочыўшы ў «парламент» Лукашэнкі

У канцы лютага рэжымная лёгкаатлетка была прызначаная (рэальных выбараў у Беларусі не існуе) сябрам «парламента» Лукашэнкі. Пры гэтым 35-гадовая спартсменка фармальна не завяршыла карʼеру – праўда, цяпер не мае права атрымліваць грошы за вынікі, але ў «парламенце» даюць немалую «зарплату», якая выглядае нават больш выгадна.

Мірончык-Іванова даўно «лезла ў палітыку» – а яшчэ захаплялася двума кірункамі: спробамі стаць эстраднай спявачкай і выстаўленнем у сацсетках адкрытых фота з акцэнтам на ягадзіцы. Але ў сістэме відавочна не зразумеюць голы зад сябра «парламента» – і нядзіўна, што Мірончык-Іванова больш настолькі аголеных здымкаў не выстаўляе. Чым жа яна іх замяніла?

Першыя ж пасады рэжымніцы ў статусе сябра «парламента» – гэта зноў фота сябе. Мірончык-Іванова назвала здымкі «каркаломнымі», заклікала падпісантаў «трымаць сябе ў руках» і «глыбакадумна» дадала: «Упэўненасць – гэта найлепшая рэч, якую жанчына можа насіць».

Праз пару дзён выйшла яшчэ адна серыя з трох фота – складана сказаць, што тут няма акцэнту на ягадзіцы, але яны хаця б не аголеныя. У подпісах Мірончык-Іванова піярыла спорт: назвала яго «магчымасцю адчуць радасць і задавальненне ад дасягненняў» і заклікала з яго дапамогай «адкрыць новыя гарызонты».

А следам ролік з Мірончык-Івановай выпусціў афіцыйны пастаўшчык тэхнікі МТЗ у расійскую Сібір. У кадры поп-скакуха робіць своеасаблівыя пасы каля і ў кабіне некананічнага па колеры чырвонага трактара, а на фон падстаўленая фраза кіраўніка расійскага рэжыму Уладзіміра Пуціна: «Расія знаходзіцца паміж Усходам і Захадам? Гэта Усход і Захад знаходзяцца злева і справа ад Расіі» (зрэшты, Усходам звычайна называюць краіны, якія па карце, хутчэй, «знізу» ад Расіі).

Далей – зноў фота сябе. У сакавіку Мірончык-Іванова прыціскалася да сцяны ў оперным тэатры расійскага Навасібірска, а потым выклала проста фота ў своеасаблівым уборы з подпісам: «Пачынаць новы дзень трэба прыгожа».

19 сакавіка правяла арганізаваную рэжымным нібыта грамадскім аб'яднаннем (цяпер і «партыяй») «Белая Русь» «дыялогавую пляцоўку на базе БДУ» – паведаміла, што гаварылася ў тым ліку пра «выхаванне асобы ў фізкультурна-спартыўнай дзейнасці, драматычных сітуацыях у вялікім спорце» і нават «рэцэптах вечнай маладосці».

Потым Мірончык-Іванова нічога не посціла ў стужку амаль месяц – але 18 красавіка паказала фота з «парламента», дзе ў той дзень вывучала «заканатворчы працэс у Рэспубліцы Беларусь».

А праз пару дзён зʼявілася на спаборніцтвах для дзяцей ад БФЛА – была ў незвычайным абутку і пахвалілася перамогай (незразумела, праўда, у чым менавіта) свайго сына, з якога робяць рэжымніка з ранняга дзяцінства.

Пабывала Мірончык-Іванова і на лукашэнкаўскім «народным сходзе», дзе была дэлегатам «па пасадзе», як любы сябра «парламента» Лукашэнкі. А праз чатыры дні пахвалілася, што тыдзень у прынцыпе быў «вельмі насычаны на мерапрыемствы», як яна і любіць. У доказ прыводзілася сэлфі з прыбіральні ў кампаніі пераможцы рэжымнага конкурсу «Міс Беларусь-2021» Дарʼі Ганчарэвіч.

2 траўня ў сторыз Instagram Мірончык-Іванова паказвала новую порцыю рэжымных мерапрыемстваў – на іх дзяцей і маладых людзей уцягвалі ў ваенную тэматыку. Таксама поп-скакуха выдала падзяку адной з мінскіх школ. Уласна, дапамогай гэтых двух бакоў сістэмы яна карысталася перад прызначэннем: з 13 «давераных асоб» Мірончык-Івановай на так званых «выбарах» трое былі высокімі чынамі з войска Лукашэнкі, а астатнія 10 – школьнымі настаўнікамі.

Тым з 53 тысяч падпісантаў Мірончык-Івановай у Instagram, хто прыходзіў за фота голых ягадзіц, застаецца ўспамінаць і гартаць назад – мінулыя здымкі поп-скакуха не выдаляла. І нават пад даволі старымі фота ёсць свежыя каментары.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты